Кардынал з Ватыкана Гуджэроці расказаў аб сваіх малітвах на беларускай мове
"Па-беларуску я маліўся ўчора. Імша была на беларускай мове. Калі я сустракаюся з беларусамі, я заўсёды малюся на беларускай мове. Гэта дапамагае. На жаль, мае сустрэчы з беларусамі не так часта бываюць. Але не забываю", - сказаў Клаўдзіа Гуджэроці.