Турчын аб цэнавым рэгуляванні: неабходна сувымяраць жаданне атрымаць прыбытак і разумныя падыходы

Адна з тэм, на якой акцэнтаваў увагу прадпрымальнікаў прэм'ер-міністр, - рэгуляванне цэн. У Беларусі ёсць пералік тавараў, якія падлягаюць рэгуляванню, і з часам ён карэкціруецца. Напрыклад, асобныя пазіцыі выключаюцца з гэтага спіса.