Кіраўнік МЗС Алейнік паедзе ад Беларусі на пахаванне ў Іран
"У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы Беларусь на афіцыйнай
жалобнай цырымоніі ў памяць загінулых Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі
Іран Эбрахіма Раісі, міністра замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран
Хасейна Аміра Абдалахіяна і асоб, якія суправаджалі іх, прадставіць
міністр замежных спраў Сяргей Алейнік", - паведамілі ў МЗС.