Беларусь сёння адзначае Дзень Незалежнасці
У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія
становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы і
садзейнічаюць яднанню ўсіх грамадзян. Для Беларусі такой вяхой
з'яўляецца дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.