Беларускія самбісты выйгралі восем узнагарод на турніры ва Уфе

Удзел у міжнародных спаборніцтвах прынялі амаль 170 спартсменаў з сямі краін: Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Кыргызстана, Узбекістана, Азербайджана і Казахстана. Па выніках двух дзён спаборніцтваў беларускія самбісты заваявалі восем медалёў: адзін залаты, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя.