Комплексны падыход. Перспектывы сэрвіснага абслугоўвання абмеркавалі аграрыі і прамыслоўцы ў Мазыры

Міжведамасная нарада аб'яднала прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, профільных камітэтаў аблвыканкамаў, а таксама кіраўнікоў абласных аграсэрвісных арганізацый, прадпрыемстваў-вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, уключаючы МТЗ, "Гомсельмаш", "Бабруйскаграмаш", "АМКАДОР-ККХ", ММЗ, МАЗ, "ККХ Лідсельмаш" і інш.