Дубіцкая і Тамашэвіч атрымалі перамогі на камандным чэмпіянаце Расіі па лёгкай атлетыцы
У чацвер, 29 мая, перамогу ў мужчынскім штурханні ядра з рэзультатам
21,52 м атрымаў Алег Тамашэвіч, у той жа дысцыпліне ў жанчын першае
месца заняла Алёна Дубіцкая, якая адправіла снарад на 18,45 м. Акрамя
таго, мацнейшым у скачках у даўжыню стаў наш Аляксей Дудзінскі з
рэзультатам 7,57 м.