Беларускія канаісткі выйгралі серабро чэмпіянату свету ў чацвёрцы

Другі рэзультат у фінале на дыстанцыі 500 м у жаночай каноэ-чацвёрцы паказалі Ангеліна Барданоўская, Вікторыя Несцярэнка, Вольга Клімава і Лізавета Прымак. Беларускі ўступілі толькі саперніцам з Венгрыі, тройку замкнулі прадстаўніцы Кітая.