Беларуская самбістка Лапаева стала чацвёртай на Сусветных гульнях у Кітаі

У сераду, 13 жніўня, у Чэнду адбыліся спаборніцтвы ў жаночым баявым самба ў вагавой катэгорыі да 59 кг. Наша Лізавета Лапаева ў першым раўндзе перамагла армянку Србуі Авакімян, але ў паўфінале ўступіла Шахзадэ Азатавай з Узбекістана. У схватцы за бронзавы медаль беларуска не справілася з расіянкай Нінай Сярдзюк.