МАЗ прадставіў на выстаўцы ў Санкт-Пецярбургу электробус асабліва вялікай умяшчальнасці
Электробус створаны ў цесным супрацоўніцтве з расійскім партнёрам ГК "Ітэлма". Ён аснашчаны электрарухавіком магутнасцю 220 кВт і высакаёмістай батарэяй 588 кВт/гадз. Літый-нікель-марганец-кобальтавыя акумулятары зроблены ТАА "Сістэмы Аўтаномнай Энергіі" (ГК "Ітэлма"), забяспечваюць запас аўтаномнага ходу не менш чым 240 км, што дае магчымасць эксплуатаваць электробус без прамежкавай падзарадкі на канцавых прыпынках.