Штурхальнік ядра Тамашэвіч стаў лепшым на Кубку Расіі па лёгкай атлетыцы
За шэсць выхадаў у сектар Тамашэвіч зрабіў чатыры заліковыя спробы,
кожным з залічаных кідкоў адправіўшы снарад за 20-метровую адзнаку.
Першае месца Алегу прынёс рэзультат 20 м 91 см. Стаўшага другім Сямёна
Барадаева са Стаўрапольскага края беларус апярэдзіў амаль на два метры.