Больш за 800 твораў жывапісу захоўваецца ў фондах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея

Больш за 800 твораў жывапісу захоўваецца ў мастацкіх калекцыях Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Аб гэтым у час прэс-канферэнцыі "Духоўнасць нацыі ў мастацтве. Спадчына і новыя праекты мастакоў Гродзенскага рэгіёна" паведаміла загадчыца мастацкага аддзела музея Алена Русачак.