Ад макетаў паяздоў да апаратаў і механізмаў. Што можна ўбачыць у абноўленым музеі гісторыі БЧ у Мінску

Экспазіцыя размешчана ў шасці залах. Пазнаёміўшыся з ёй, можна зрабіць невялікае падарожжа ў мінулае стальных магістралей. Акрамя мадэлей саставаў прадстаўлена ілюстраваная інфармацыя аб стваральніках першых паравозаў, развіцці чыгунак, копіі архіўных фатаграфій, плакатаў, альбом выканаўчых чарцяжоў будаўніцтва Палескіх чыгунак і іншыя значныя дакументы.