Баскетбалісты "Мінска" заваявалі пуцёўку на "Гульні Будучыні" ў Астане  

У заключным паядынку папярэдняга раўнда беларусы перамаглі турэцкі клуб Arena Bulls з рэзультатам 33:27. Да гэтага мінчане разграмілі ўзбекскі HYPER HOOPS - 40:21, адолелі расійскую каманду Triada - 28:27 і ўпэўнена выйгралі ў іспанскай каманды Valencia Basket - 30:22.