Спрашчэнне доступу на электронныя пляцоўкі, абмен цэнавай інфармацыяй. Беларусь і Узбекістан актывізуюць біржавы гандаль
Паводле даных БУТБ, за першае паўгоддзе 2026 года сума здзелак узбекскіх
удзельнікаў біржавых таргоў перавысіла $66 млн, што на 21 працэнт
больш, чым за аналагічны перыяд 2025 года. Колькасць акрэдытаваных на
біржы рэзідэнтаў Узбекістана з пачатку года павялічылася на 30, да 282
кампаній.