Барсукоў стаў лепшым іграком 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі  

У выязным паядынку з футбалістамі "Слуцка" 34-гадовы паўабаронца "Гомеля" быў сапраўдным лідарам сваёй каманды, забіўшы два мячы і аддаўшы галявую перадачу Дзмітрыю Барадзіну.