Зборка беларускіх камбайнаў і ліфтаў: якія кааперацыйныя праекты плануюцца ў Краснадарскім краі

"Мы ў Краснадарскім краі вельмі шырока прадстаўлены ва ўсіх сферах, але сёння на парадку дня ўзаемная кааперацыя ў прамысловай вытворчасці. Мы ўжо маем вузлавую зборку трактароў МТЗ і сёння падпісваем пагадненне аб пачатку такіх жа праектаў па зборцы камбайнаў, ліфтавага абсталявання і аўтамабіляў МАЗ", - сказаў Аляксей Багданаў.