Праграму да 270-годдзя з дня нараджэння Моцарта прадставяць у Белдзяржфілармоніі
Акрамя вакальных твораў, на канцэрце прагучыць інструментальная музыка.
"Канцэрт для струнных до-мажор" Тэлемана выканае струнны квартэт пад
кіраўніцтвам Аляксея Загорскага. Гледачы таксама пачуюць гучанне раяля і
славутага клавесіна Малой залы філармоніі.