Белгідрамет: лета развітваецца з намі на мажорнай ноце і перадасць цёплую эстафету восені
"Калі на бягучым тыдні беларусаў крыху ўзбадзёрылі халаднаватыя
арктычныя паветраныя масы, то ў заключныя дні жніўня і ў пачатку верасня
адвекцыя цёплай паветранай масы, якая паступае з паўднёвага захаду
Еўропы, абумовіць цёплае, месцамі гарачае надвор'е", - расказалі ў Белгідрамеце.