Аліясгар Багерзадэ: паміж Іранам і Беларуссю гістарычна склаліся добрыя адносіны

Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў іранская парламенцкая дэлегацыя на чале з Аліясгарам Багерзадэ наведвае Беларусь з візітам. У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь восьмага склікання рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Ісламскай Рэспублікі Іран створана ў маі 2024 года.