Пабываць у сярэдневяковым лагеры і ўбачыць рыцарскі турнір можна 31 мая ў музеі "Бярэсце"

Асаблівасць такой "Ночы музеяў" у тым, што пройдзе яна ў гістарычным месцы, дзе зарадзіўся Брэст. Наведвальнікі змогуць акунуцца ў аўтэнтычную атмасферу, каб хоць крыху зведаць, якім было жыццё ў старажытным Бярэсці.