Гарачыня да 35 градусаў прагназуецца ў Беларусі 3 ліпеня
Аб'яўлена папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'яве
(аранжавы ўзровень небяспекі). Днём на большай частцы тэрыторыі краіны
максімальная тэмпература паветра дасягне 30-34, месцамі па паўднёвым
захадзе чакаецца 35 градусаў.