Рэгіянальныя асаблівасці і патрыятызм. Эксперт аб акцэнтах рэспубліканскага "Апошняга званка"
"Пры распрацоўцы канцэпцыі святочных мерапрыемстваў мы ўлічвалі
рэгіянальныя асаблівасці і патрыятычную тэматыку. Гэты год асаблівы -
80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У краіне прайшлі маштабныя
мерапрыемствы, удзельнікі рэспубліканскага свята таксама аддадуць даніну
павагі тым, хто абараняў нашу Радзіму, заваяваў Перамогу. Свята
пачнецца з ускладання кветак на Алеі Герояў", - расказала Ганна Аверына.