Каранік: кампетэнцыі беларускіх вучоных дазваляюць павялічыць імпартазамяшчэнне ветэрынарных прэпаратаў

Адказваючы на пытанне аб выпуску ветэрынарных прэпаратаў, Уладзімір Каранік падкрэсліў, што Акадэмія навук ніколі не выключалася з гэтага працэсу. Паводле яго слоў, з вытворцамі вакцын актыўна працуе Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М. Вышалескага. "Тут пастаўлена задача і ў далейшым павялічваць імпартазамяшчэнне. Кампетэнцыі ёсць", - запэўніў старшыня Прэзідыума НАН.