Нацбанк павышае дапушчальны ўзровень даўгавой нагрузкі пры прадастаўленні крэдытаў на беларускія тавары

У Беларусі з 40% да 50% павышаецца дапушчальны ўзровень паказчыка даўгавой нагрузкі пры прадастаўленні крэдытаў на тавары (работы, паслугі), вырабленыя ў краіне, за выключэннем аўтатранспартных сродкаў. Таксама новыя правілы распаўсюджваюцца на дагаворы лізінгу, прадметам лізінгу па якіх з'яўляюцца названыя тавары.