МНС нагадвае аб правілах бяспечных паводзін на вадзе

МНС настойліва рэкамендуе купацца толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, якія абсталяваны пляжамі. Ні ў якім выпадку не трэба заходзіць у ваду ў нецвярозым стане. Акрамя таго, не рэкамендуецца купацца аднаму, асабліва калі няма ўпэўненасці ў сваіх сілах.