Цяплей, чым звычайна, але з дажджамі. Якое надвор#039;е чакаецца ў Беларусі ў жніўні

Паводле слоў сіноптыка, апошні летні месяц абяцае быць крыху цяплей, чым звычайна. "На 1,5 градуса вышэй за кліматычную норму, якая складае ад плюс 16 градусаў на паўночным захадзе да плюс 19 градусаў на паўднёвым усходзе краіны. Пры гэтым у параўнанні з ліпенем тэмпература панізіцца на 1-1,5 градуса", - адзначыў Дзмітрый Рабаў.