Качанава: ААН павінна прымаць справядлівыя рашэнні на карысць краін - членаў арганізацыі
Супрацоўніцтва з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый - важнейшы вектар знешняй
палітыкі Рэспублікі Беларусь. Наша краіна ўвайшла ў лік краін -
заснавальніц ААН і з самых першых дзён свайго членства заняла ў
Арганізацыі актыўную пазіцыю. У перыяд сваёй незалежнасці Беларусь
унесла шэраг важных ініцыятыў у ААН, якія ўмацавалі пазітыўны імідж
краіны на міжнароднай арэне.