Мінскі аўтазавод паставіў партыю аўтобусаў у Смаленск

"28 камфартабельных аўтобусаў размеркаваны па гарадскіх маршрутах з найбольшым пасажырапатокам. Кожны разлічаны на перавозку больш як 100 чалавек. Усе аўтобусы нізкападлогавыя, адаптаваныя для маламабільных грамадзян і тых, хто едзе з дзецьмі або каляскамі", - расказалі ў прэс-службе.