Беларус Зайцаў перамог у веласпрынце на чэмпіянаце Расіі
Галоўны старт расійскага сезона праходзіць на велатрэку ў
Санкт-Пецярбургу. Па выніках мужчынскіх спрынтарскіх гонак на п'едэстале
гонару апынуліся двое беларусаў - Арцём Зайцаў атрымаў перамогу, а
Аляксандр Глова заваяваў бронзу.