Белгідрамет: у выхадныя ў Беларусь вернуцца дажджы і пахаладае
Надвор'е ў Беларусі гэтым летам вызначаецца вялікай нестабільнасцю. Так,
будучая пятніца стане не толькі фінальным днём рабочага тыдня, але і
крайнім днём панавання сонечнага антыцыклону, а ўжо ў бліжэйшыя выхадныя
воблачныя масівы атмасфернага фронту накрыюць тэрыторыю нашай краіны.