МЗС Беларусі заяўляе аб неабходнасці міжнароднай ацэнкі абуральнага факта атакі дрона на аўтобус у Бранскай вобласці

Журналісты пацікавіліся ў прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Руслана Варанкова, ці маюць намер беларускія дыпламаты ўзняць на міжнародных пляцоўках, напрыклад ААН, АБСЕ, тэму ўдару БПЛА па аўтобусе з дзецьмі ў Бранскай вобласці.