Абмежаванні ў сусветным гандлі вывучаюць на семінары ў Мінску - упершыню на агульнарэспубліканскім узроўні

На семінары адбудуцца дзве секцыі. Фактар санкцый у сусветным гандлі, форс-мажоры, лагістыка, практыка санкцыйнага камплаенсу - далёка не ўсе тэмы, якія будуць узняты на мерапрыемстве. Спікерамі семінара стануць прадстаўнікі БелГПП, пасольстваў і прадстаўніцтваў, буйных прадпрыемстваў і арганізацый.