"Нас выбіраюць за якасць": як прадпрыемствы Беларусі і Чэлябінскай вобласці развіваюць супрацоўніцтва
Намеснік міністра прамысловасці Беларусі Дзяніс Бакей заявіў, што
Чэлябінская вобласць з'яўляецца надзейным, правераным часам партнёрам.
"Мы абмяркоўвалі пастаўку беларускай тэхнікі, закупку матэрыялаў і
сыравіны з Чэлябінскай вобласці. Як было адзначана, за апошнія пяць
гадоў тавараабарот у нас толькі расце", - падкрэсліў ён.