Беларусы Карнееў і Шэндзель выйшлі ў фіналы на этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні
У турнірах адзіночак лёгкай вагі прадстаўлены нашы Мікіта Карнееў і
Валерыя Шэндзель. У паўфінале ў хлопцаў Карнееў заняў трэцюю пазіцыю, на
гэтым жа радку ў сваім заездзе ў дзяўчат фінішавала Шэндзель. У фіналы
адабраліся па два першыя месцы, але і Мікіта, і Валерыя прайшлі далей па
часе.