"З работы - у загс, з загса - на работу". Гісторыя сямейнай пары, якая другі год запар удзельнічае ва ўборачнай кампаніі

Гарачая пара настала для аграрыяў. У разгары - жніво. Таму цяпер галоўныя героі ўсіх стужак навін - людзі, якія ўбіраюць з палёў збожжа. Сярод іх - Аляксандр і Алена Лепяшко, якія ўжо другі год працуюць у час гарачай уборачнай кампаніі на адным камбайне ў ААТ "Жарабковічы" Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.