Пяць чалавек загінулі ў ДТЗ у Івацэвіцкім раёне
Паводле папярэдняй інфармацыі, 25 жніўня каля 16.30 у Івацэвіцкім раёне
на трасе М1 Брэст - Мінск - граніца РФ вадзіцель BMW не справіўся з
кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў лабавое
сутыкненне з Volkswagen і грузавіком MAN. Два чалавекі з BMW і тры з
Volkswagen загінулі, адзін (дзіця) шпіталізаваны.