Беларускія весляры сталі чацвёртымі ў двух фіналах кантынентальнага форуму ў Італіі
У жаночай адзіночцы лёгкай вагі блізкая да медаля была Валерыя Шэндзель. Фінальны заезд беларуска скончыла чацвёртай, пераадолеўшы 2 км за 7 мін 40,88 сек. Да грачанкі, якая стала трэцяй, Гаўрыэлы Ліоліу не хапіла 1,75 сек.