Сіноптык: фінал вясны будзе дажджлівым і халаднаватым
У пачатку тыдня будзе камфортная тэмпература. Днём у сярэднім чакаецца ад плюс 18 да плюс 24 градусаў без істотных ападкаў. Аднак бліжэй да выхадных тэмпературны фон пачне змяншацца. Днём пахаладае, будуць ліць дажджы, а ноччу месцамі чакаюцца замаразкі на глебе да мінус 2 градусаў.