"Выхоўваць дзяцей - самая цяжкая работа". Качанава павіншавала народжаных 3 ліпеня малышоў і іх мам у Мінску
Усяго 3 ліпеня ў Беларусі нарадзіліся 173 малышы, з іх у 2-м радзільным
доме - 13 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак. Акцыя праходзіць ва ўсіх радзільных
дамах і аддзяленнях краіны ў гонар святкавання Дня Незалежнасці
Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйныя структуры РГА "Белая Русь" віншуюць
мам, чые дзеці нарадзіліся ў знакавы дзень - 3 ліпеня.