Майскія дажджы на карысць. Аграметэаролагі адзначаюць добрае ўвільгатненне глеб у большасці раёнаў Беларусі
Мінулыя дажджы, месцамі моцныя, павялічылі колькасць глебавай вільгаці,
найбольш істотна ў паўночнай частцы і ў цэнтральным рэгіёне. Добрае
ўвільгатненне верхняга глебавага гарызонту адзначаецца на большай
тэрыторыі Беларусі.