Усебеларуская малітва за мір прагучыць 22 чэрвеня ва ўсіх храмах Беларусі
Усебеларуская малітва за мір будзе не толькі данінай памяці героям і
бязвінна загінулым у гады той страшнай вайны. Яна прагучыць як напамін
пакаленням, якія цяпер жывуць, аб каштоўнасці міру і дабрабыту ў дамах,
падкрэсліў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.