Грэбнеў змяніў Дараховіча на пасадзе кіраўніка Беларускай федэрацыі лыжных гонак
На пасаду кіраўніка арганізацыі быў выбраны дзеючы старшыня Беларускага
лыжнага саюза Аляксандр Грэбнеў. Ранейшы кіраўнік Беларускай федэрацыі
лыжных гонак, першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр
Дараховіч увайшоў у папячыцельскі савет і склад прэзідыума.