Галасамі беларусаў па ўсёй краіне гучыць "Дзень Перамогі"

Сёння легендарную песню, знаёмую многім з дзяцінства, выканалі ва ўсіх кутках Беларусі. Ва ўнісон беларусы, як у тэксце, "са слязамі на вачах" узгадалі подзвігі сваіх продкаў і сказалі дзякуй за магчымасць жыць і развіваць сваю краіну пад мірным небам.