Беларускія баскетбалісты занялі другое месца на Гульнях БРІКС
Удзел у спаборніцтвах па фіджытал-баскетболе прынялі каманды дзесяці
краін, падзеленыя на два квінтэты. Напярэдадні зборная Беларусі ў
складзе Сяргея Вабішчэвіча, Максіма Сазонава, Максіма Лютыча і Сяргея
Суханава прайшла групавы этап з трыма перамогамі ў чатырох матчах і
выйшла ў плэй-оф, сёння ў паўфінальным матчы нашы хлопцы сустрэліся з
бразільцамі.