Беларусь мае намер наладзіць прамкааперацыю з ПАР і паўдзельнічаць там у здабычы карысных выкапняў

Беларусь мае намер наладзіць вытворчую кааперацыю з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і паўдзельнічаць у здабычы карысных выкапняў у гэтай краіне. Аб гэтым заявіў журналістам новы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ПАР Ігар Белы.