Каманда БДУФК выйграла фінал гонак на драганботах у сталіцы
У склад кожнай каманды ўвайшлі 10 весляроў, а таксама рулявы і
барабаншчык, даўжыня дыстанцыі склала каля 200 метраў. Перамогу ў фінале
атрымалі студэнты БДУФК, якія паказалі рэзультат 40,5 секунды. Другое
месца занялі прадстаўнікі ПалесДУ (41,1 сек), тройку лепшых замкнуў
экіпаж з БДУІР (41,9 сек).