Мінкульт аб#039;явіў конкурс рэжысёрскіх канцэпцый важнейшых дзяржаўных мерапрыемстваў

Размова ідзе аб мерапрыемствах да Дня Незалежнасці Беларусі (Дня Рэспублікі). Прапануецца падрыхтаваць рэжысёрскую канцэпцыю тэатралізаванага эпізоду ў ходзе цырымоніі ўскладання вянкоў на Кургане Славы і гала-канцэрта ў рамках ушаноўвання дзеячаў культуры і мастацтва ў Вялікім тэатры Беларусі. Усе гэтыя мерапрыемствы адбудуцца 3 ліпеня.