Маштабны велапрабег у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі стартаваў ад сцен Брэсцкай крэпасці

Такі веласіпедны прабег у Беларусі арганізуюць ужо другі раз. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Беларуская праваслаўная царква, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, аблвыканкамы і райвыканкамы. Да прабегу далучыліся прафесійныя спартсмены і велааматары. Частка з іх пераадолее ўвесь маршрут да Мінска, нехта - толькі сімвалічную дыстанцыю.