Нацыянальны конкурс па стварэнні турыстычнага сімвала Беларусі стартуе ў чэрвені 2026 года

Арганізацыю і правядзенне конкурсу даручана забяспечыць Нацыянальнаму агенцтву па турызме сумесна з партнёрамі. Мерапрыемства адбудзецца ў чэрвені-жніўні 2026 года ў адкрытым фармаце. Кожны грамадзянін можа прыняць удзел у конкурсе і паспрабаваць стаць аўтарам турыстычнага сімвала Беларусі.